Ярмошына: Змены ў выбарчым заканадаўстве маюць "пэўныя пярэчанні"

Пра гэта Еўрарадыё распавяла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына:


“На наступным тыдні ў кіраўніка краіны пройдзе нарада, бо ў праекта маюцца пэўныя пярэчанні. І, думаю, што пасля гэтай нарады ён унясе праект закона (у Палату прадстаўнікоў — Еўрарадыё). Можа быць, у пачатку верасня, можа яшчэ ў жніўні. Усё адно да адкрыцця восеньскай сесіі ніякіх лёсавызначальных рашэнняў па ім прынята не можа быць”.


У каго канкрэтна ёсць пярэчанні да законапраекта па зменах у выбарчае заканадаўства і наконт якіх прапановаў ЦВК, Лідзія Ярмошына не кажа. Маўляў, гэта — службовая перапіска. Але калі падчас нарады ў Аляксандра Лукашэнкі яны не будуць “знятыя”, то тады старшыня ЦВК абяцае тыя “пярэчанні” агучыць.

Фота — bymedia.net


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі