Ярмошыну і чальцоў ЦВК патрабуюць прыцягуць да адміністрацыйнай адказнасці

Кампанія па назіранню за выбарамі “Права выбару-2015” накіравала заяву ў Камітэт дзяржкантролю з просьбай прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці службовых асобаў Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі. Ініцыятары сцвярджаюць, што яны праігнаравалі калектыўную прапанову па зменах у выбарчым заканадаўстве, якія былі падрыхтаваны экспертамі. Ліст быў адпраўлены 7 красавіка. Адзін з каардынатараў кампаніі Дзяніс Садоўскі мае копію квітанцыі аб аплаце за адпраўку поштай звароту заказным лістом.

Паводле закону, пісьмовыя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, — не пазней аднаго месяца (калі іншы тэрмін не вызначаны заканадаўчымі актамі). Аднак адказу няма дагэтуль. Ініцыятары мяркуюць, што Цэнтрвыбаркам здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне.

Нагадаем, што акрамя ЦВК калектыўны зварот з прапановамі аб зменах у выбарчым заканадаўстве быў дасланы ў Палату прадстаўнікоў, і дэпутаты даслалі адказ.

У кампанію па назіранні за выбарамі “Права выбару-2015” уваходзяць наступныя арганізацыі: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя", кампанія “Гавары праўду!”, “Рух за Свабоду!”, Партыя БНФ, Партыя “Зялёныя”, незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса. Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаванне на іх.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі