Яшчэ адзін кліп на беларускай мове, які вы запомніце

Яшчэ адзін кліп на беларускай мове, які вы запомніце

Не Галыгіным адзіным. Восьмага сакавіка адбылася прэм’ера яшчэ аднаго беларускага кліпа-пародыі на адносіны мужчын і жанчын. Песня “Калі любіш”, на якую знятае відэа, выкананая на беларускай мове, якая, падобна, робіцца ўсё больш моднай сярод поп-артыстаў.

Як вам? Абмяркоўваем у сацсетках Еўрарадыё: у Facebook ды ў "ВКонтакте"!

“Калі любіш” — гэта першы сінгл Марыны Шугавай. Спявачка піша пра сябе, што “ўпершыню выйшла на сцэну чатырохгадовай дзяўчынкай, і гэта была любоў да музыкі з першага яе гуку”. Акрамя Shuga, Марына спявае ў мюзікле Кіма Брэйтбурга “Казанова”, а таксама выкладае вакал у музычнай школе Jam.

У далейшых планах Shuga — спяваць не толькі па-беларуску, але і па-руску, і, магчыма, на англійскай мове.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі