Яшчэ дзве кампаніі з Украіны зачынілі свае офісы ў Беларусі

У Беларусі зачыняюць офісы украінскія кампаніі / pixabay.com
У Беларусі зачыняюць офісы украінскія кампаніі / pixabay.com

У студзені ў Мінгарвыканкам паступіла дзве заявы аб закрыцці офісаў ад украінскіх кампаній, піша Officelife.media.

Першая — гэта Кіеўскі вітамінны завод, які займаецца вытворчасцю вітамінаў, лекавых прэпаратаў, харчовых дабавак і ветпрэпаратаў. Але яшчэ вясной мінулага года беларускае Міністэрства аховы здароўя казала, што на нашым рынку налічвалася толькі каля 40 найменняў лекаў украінскай вытворчасці і ўсе ўжо замянілі на аналагічныя іншых вырабнікоў.

Другое прадпрыемства — гэта Палогаўскі маслаэкстракцыйны завод. Прадукцыя прадпрыемства вядома беларусам па гандлёвай марцы “Славія”. Яно робіць сланечнікавы алей.

З пачатку вайны больш за дзесяць украінскіх бізнесаў спынілі дзейнасць на тэрыторыі нашай краіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі