Ёкадзуна "Чырвоны дракон" адсвяткаваў 24-ю перамогу

27 верасня у Японіі ў такійскім палацы сумо “Какугікан” на традыцыйным турініры года па барацьбе сумо за Імператарскі кубак Акі басё ў дадатковай нядзельнай схватцы двух ёкадзун — кэттэй-сэн, у свой 29-ы дзень нараджэння перамогу святкаваў 68-ы вялікі чэмпіён “Чырвоны дракон” ёкадзуна Асасёру. Гэта 24-ы ганаровы трафей на рахунку вялікага магола. У супер-фінале 69-ы ёкадзуна Хакухо абараняўся з усяе моцы, але не здолеў адказаць на кідок сукуінагэ. Азэкі Каё, Катаосю, Катаміцукі і Харумафудзі абаранілі другі іерархічны тытул азэкі.

Ганаровай прэміяй кантасё ўшанаваны эстонскі волат Балт. Кайда Хёвельсан перамог у 12 з 15 паядынкаў. Атрымаўшы 8 паразаў, званне сэківакэ страціў Кісэнасата.

Заключны турнір года пройдзе у прэфектуры Фукуока з 8-га па 22-га лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі