ЮНІСЭФ: Дзяўчынкі працуюць па доме на 40% болей за хлопчыкаў
Дзяўчынкі ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў у сярэднім прысвячаюць на 40% больш часу працы па доме, чым хлопчыкі таго ж узросту. Такія вынікі паказала даследаванне ЮНІСЕФ. З-за такой загружанасцю хатнімі абавязкамі дзяўчынкам застаецца меней часу на атрыманне адукацыі, развіццё, сацыялізацыю і проста на забавы і гульні.
Па разліках фонду, дзяўчынкі па ўсім свеце трацяць на 160 млн гадзін у суткі больш часу на прыгатаванне ежы, уборку і клопат пра сямейнікаў, чым хлопчыкі. Асабліва востра гэта праблема стаіць у Паўднёвай Азіі, на Блізкім Усходзе і ў некаторых частках Афрыкі. Праца па доме вельмі нераўнамерна размеркаваная ў Йемене, Самалі і Буркіна Фасо.
У Самалі, напрыклад, дзяўчынкі ва ўзросце 10-14 гадоў прысвячаюць працы па хаце каля 26 гадзін у тыдзень — гэта амаль усе іх вольны час.
Адрозненні паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі праяўляюцца вельмі рана. Па дадзеных ЮНІСЕФ, дзяўчынкі 5-9 гадоў прысвячаюць на 30% больш часу працы па доме, чым хлопчыкі.
Па меры сталення дзяцей сытуацыя толькі абвастраецца: 10-14-гадовыя дзяўчынкі прысвячаюць працы па хаце ўжо на 50% больш часу, чым іх аднагодкі-хлопчыкі.
Фактычна дарослыя перакладаюць на дзяўчынак частку сваіх абавязкаў, напрыклад, клопат пра малодшых дзяцей у сям'і. У некаторых краінах на дзяўчынак кладзецца адказнасць па зборы дроў і вады.
На думку экспертаў, такое становішча толькі павялічвае гендэрную няроўнасць і памяншае для жанчын магчымасці для самарэалізацыі, перадае ВВС.