Юрыя Бакура дапыталі на мяжы
Брэсцкага актывіста дэмсіл Юрыя Бакура затрымалі і дапыталі ў пункце пропуску "Пясчатка" на беларуска-польскай мяжы. Допыт доўжыўся каля гадзіны. Бакур вяртаўся з Польшчы, куды выязджаў на адзін дзень на аўтамабілі. Супрацоўнікі КДБ дапыталі яго як сведку па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня, перадае БелаПАН.