З 1 ліпеня тэлеканал "Беларусь 5" стаў даступны ўсім беларусам

З 1 ліпеня тэлеканал "Беларусь 5" уключаны ў абавязковы агульнадаступны пакет для вяшчэння на тэрыторыі нашай краіны. Адпаведную пастанову яшчэ ў траўні прыняў Савет міністраў, паведамляе Sputnik.

Нагадаем, "Беларусь 5" — гэта першы беларускі спартыўны тэлеканал. Ён існуе з восені 2013 года. Яшчэ ўчора "Беларусь 5" можна было глядзець толькі ў сетках кабельных аператараў і па камерцыйным эфірным тэлебачанні ZALA "Белтэлекама".

"Беларусь 5" стаў дзявятым каналам у агульнадаступным пакеце. Дагэтуль там былі "Беларусь 1", "АНТ", "СТБ", "Мір", "Расія-Беларусь", "НТВ-Беларусь", "Беларусь 2" і "Беларусь 3".

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі