З 1 верасня ў Беларусі падаражэла святло

Адпаведнае рашэнне ёсць у пастанове Саўміну №756, якая набыла моц з 1 верасня 2013 года.




Цяпер аднаставачны тарыф на электраэнергію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электрычнымі плітамі, складзе 479,1 рубля за 1 кВт-гадз (раней было 428,5). Дыферэнцыяваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) складзе 335,4 рубля за 1 кВт-гадз (раней 300 рублёў), у перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 958,2 рубля за 1 кВт-гадзі (раней 857 рублёў).



Электраэнергія для ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання болей за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) падаражэе з 504,3 рубля да 563,8 рубля, у астатні час сутак — з 512,9 да 691,4.


У іншых выпадках аднаставачны тарыф складзе 563,8 за 1 кВт-гадзі (раней 504,3), дыферэнцыяваны тарыф у перыяд мінімальных нагрузак будзе 394,7 (раней (353), у перыяд максімальных нагрузак кошт электраэнергіі ўзрасце да 1 127,6 рубля за 1 кВт-гадз, нагадвае Interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі