З 15 траўня Расія ўводзіць у аэрапортах памежны кантроль рэйсаў з Беларусі

З 15 траўня Расія ўводзіць у аэрапортах памежны кантроль рэйсаў з Беларусі

З 15 траўня Расія ўводзіць памежны кантроль у аэрапортах для рэйсаў з Беларусі. Як тлумачыцца на сайце Нацыянальнага аэрапорта Мінск, цяпер усе беларускія рэйсы пераводзяцца ў міжнародныя сектары аэрапортаў Расіі і там будзе ажыццяўляцца пашпартны кантроль.

Раней рэйсы з Беларусі не даглядаліся і былі прыраўнаныя да ўнутраных маршрутаў. Расія тлумачыць гэта тым, што ў нашай краіне ўведзены пяцідзённы бязвізавы рэжым для замежнікаў і яна не хоча дапусціць, каб на яе тэрыторыю трапілі нелегалы.

Беларускі бок не збіраецца ўводзіць такія ж захады ў адказ, а мінскі аэрапорт будзе працаваць у звыклым рэжыме. Правяраць пасажыраў, якія ляцяць Расіі, у нас не будуць.  

Выключэннем стануць только транзітныя пасажыры, якія ляцяць у Расію раз Нацыянальны аэрапорт Менск: ім трэба падаць дакумент, які пацвярджае асобу, а таксама міграцыйную карту.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі