З 1990 года сярэдні ўзрост беларусаў павялічыўся на 5 гадоў — да 40,1 года
Сярэдні ўзрост жыхароў Беларусі з 1990 года павялічыўся на пяць гадоў — да 40,1 года. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Сярэдні ўзрост мужчынаў меншы — 37,3 года, жанчын — 42,5 года. Гэта звязана з большай смяротнасцю сярод мужчынскага насельніцтва.
За 25 гадоў гараджане пастарэлі крыху больш за вяскоўцаў. Гэта зноў жа звязана з большай смяротнасцю ў сельскай мясцовасці, чым у гарадах, а таксама з міграцыяй моладзі ў гарады. Сярэдні ўзрост гараджанаў павялічыўся на 6,8 года і складае 38,8 года. Сярэдні вясковец пастарэў на 3,2 гады да 44,5 года.
Самым “састарэўшым” рэгіёнам у Беларусі з’яўляецца Віцебская вобласць. Тут сярэдні ўзрост складае 41,5 года, “наймаладзейшым” — горад Мінск (38,3 года).
Белстат таксама паведамляе, што ў Беларусі за апошнія пяць гадоў на 3,5 года павялічылася чакаемая працягласць жыцця — да 73,9 года.