З БАТЭ сышоў Дзмітрый Бага
З БАТЭ сышоў паўабаронца Дзмітрый Бага, паведамляе клубная прэс-служба. 4 студзеня яму споўніўся 31 год. Бага быў у БАТЭ з 2007 года з перапынкам у 2016-2017 гадах, калі гуляў за "Хапаэль" з Хайфы і "Атрамітас" з Афінаў. У складзе барысаўчан ён правёў 307 матчаў, забіў 31 гол і зрабіў 27 выніковых перадач.
Дзмітрый Бага — малодшы брат былога галоўнага трэнера барысаўчан (у 2018-2019 гадах) Аляксея Багі, які летась прывёў да чэмпіёнства літоўскі "Жальгірыс".
Раней з БАТЭ сышлі Ігар Стасевіч і Ягор Філіпенка. У каманды з'явіўся новы галоўны трэнер — Віталь Жукоўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.