З кожнай тоны нафты, пастаўленай у Беларусь, Расія “губляе” $400
Пра гэта заяўляе міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак.
“Напрыклад, летась расійскія нафтавікі паставілі ў Беларусь 21,2 мільёна тон нафты. Калі мы павялічым гэты аб'ём да 23 мільёнаў тон, то пры бязмытнай пастаўцы гэта прывядзе да дадатковых страт для расійскага бюджэту — з кожнай тоны прыкладна $400”, — сказаў чыноўнік у інтэрв’ю газеце “Коммерсантъ”.
Новак падкрэсліў, што Расія не супраць “кампенсаваць” гэтыя страты, “развіваючы супрацоўніцтва з беларускімі кампаніямі і ствараючы, напрыклад, СП у сферы электрамашынабудаваня, якія задзейнічаны ў вытворчасці мінеральных угнаенняў”.
Фота: ria.ru.