З мінскага Палаца дзяцей і моладзі эвакуявалі каля 200 дзяцей
Каля 200 дзяцей былі эвакуяваныя са сталічнага Палаца дзяцей і моладзі каля 18-й гадзіны 17 лютага. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са словаў афіцыйнага прадстаўніка ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Ластоўскага.
Ён паведаміў, што ахоўнік Палаца знайшоў скрынку з падазроным прадметам і звярнуўся ў міліцыю. На месца здарэння былі выкліканыя сапёры.
Як удакладняюць "Мінск-Навіны", трывога, на шчасце, апынулася фальшывай. У скрынцы знаходзіўся муляж гранаты Ф-1.
Міліцыя праводзіць праверку, каб знайсці "жартаўніка", які сарваў заняткі ў Палацы дзяцей і моладзі.