З нафтаправода "Мазыр-Брэст" адбылася ўцечка нафты
23 лютага ў 11.20 ратавальнікам паступіла паведамленне пра падзенне ціску ў магістральным нафтаправодзе "Мазыр-Брэст". А ў Іванаўскім раёне каля вёскі Старыя Клёнкі была выяўленая нафтавая пляма, паведамляе прэс-служба МНС.
Прыбыўшы на месца выкліку, супрацоўнікі МНС выявілі, што адбыўся разліў нафты на плошчы 30х120 м.
Работнікі ААТ "Гомельтранснафта Дружба" збіраюць нафту з паверхні зямлі. Пашкоджаны ўчастак адключылі. Перапампоўка ажыццяўляецца па іншых нітках трубаправода.
Прычыны здарэння высвятляюцца.