З наступнага года Беларусь адмовіцца ад імпартнай сельгастэхнікі

З наступнага года Беларусь практычна не будзе мець патрэбы ў імпарце сельскагаспадарчых машын.
Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза. Паводле яго слоў, у краіне створана магутнае сельскагаспадарчае машынабудаванне, якое выпускае сучасныя машыны, якія забяспечваюць увесь тэхналагічны цыкл вытворчасці ў сельскай гаспадарцы.

У Беларусі былі праблемы з забеспячэннем арганізацый кормаўборачнай тэхнікай, адзначыў віцэ-прэм'ер, якія сёлета вырашаны з дапамогай "Гомсельмаша". З наступнага года будзе ажыццяўляцца закупка айчыннай кормаўборачнай тэхнікі.

Разам з тым, паводле яго слоў, "асобным гаспадаркам" па рашэнні ўласнікаў не забараняецца купляць сельскагаспадарчую тэхніку за мяжой.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі