З сённяшняга дня Беларусь пераходзіць на лічбавае тэлевяшчанне

Беларусь з 15 траўня пераходзіць на наземнае лічбавае тэлевяшчанне. Аналагавае эфірнае тэлевізійнае вяшчанне ў дэцыметровым дыяпазоне хваляў будзе спынена на апошніх 10 аб'ектах у нашай краіне, у тым ліку і на галоўнай радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў Калодзішчах, паведамляе БЕЛТА.

За перыяд са жніўня 2013 года аналагавае вяшчанне было спынена на 32 аб'ектах краіны (гэта 76%). А пачалося адключэнне з Асіповічаў.

Для прыёму абавязковага агульнадаступнага пакета тэлепраграм цяпер неабходны тэлевізар з падтрымкай стандарту DVB-T і фармату кадавання MPEG-4 або лічбавая тэлевізійная прыстаўка з аналагічнымі параметрамі, якая падключаецца да звычайнага тэлевізара.

Дарэчы, для інфармавання беларусаў пра пераход на лічбавае эфірнае тэлевяшчанне створаная служба даведкі, на якую можна патэлефанаваць па кароткім нумары 172.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі