З выбараў зняўся старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці

З выбараў зняўся старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці

Васіль Задняпраны, старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, зняўся з выбараў за тры дні да галасавання. Ён балатаваўся па Сенніцкай акрузе №76.

Пра гэта Еўрарадыё распавёў сапернік Задняпранага — кандыдат ад Партыі БНФ Ілля Дабратвор:

Дабратвор: "Па афіцыйнай версіі, ён зняўся па стане здароўя... Зарэгістравана было тры (кандыдаты. — Еўрарадыё), ініцыятыўных груп падавалася сем".

На Сенніцкай акрузе засталіся, такім чынам два кандыдаты — ад Партыі БНФ Ілля Дабратвор і старшыня Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч, экс-кандыдат у прэзідэнты 2015 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі