З-за палітычнага крызісу ў Беларусі даходы кампаніі А1 скараціліся на 13,6%
З-за палітычнага крызісу ў Беларусі даходы кампаніі А1 скараціліся на 13,6%. Пра гэта гаворыцца у фінансавай справаздачы Telekom Austria Group, якой належыць беларускі аператар мабільнай сувязі. Аўстрыйскі холдынг тлумачыць зніжэнне прыбытку ў Беларусі наступнымі абставінамі:
— Абмежаванне з боку дзяржаўных правайдэраў доступу да інтэрнету
— Загад знізіць прапускную здольнасьць сваёй мабільнай сеткі ў Мінску
— Выкарыстанне функцыі SMS-апавяшчэння ў якасьці рэгулярнага дзяржаўнага каналу для інфармавання грамадзянаў аб “парушэннях нацыянальнай бяспекі”.
Таксама ў дакуменце гаворыцца, што вінаватымі ў пагаршэнні якасці паслугаў з’яўляюцца “ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы”: “Спрабуючы перашкодзіць пратэстам, яны наносяць сур’ёзны ўдар па тэлекамунікацыйным бізнесе ў Беларусі і падрываюць давер з боку інвэстараў”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.