З-за збяднення беларусаў мясакамбінат пачаў выпускаць танную прадукцыю
На такі крок пайшло пінскае прадпрыемства.
Як паведамляе тэлеканал “Пінск”, на мясакамбінаце ўлічылі невысокі ўзровень жыцця беларусаў, таму вырашылі адкрыць цэх па выпуску ліверных каўбас. Новая лінія будзе выпускаць па 12 тон у суткі салцісона, зельца, паштэта, крывяных каўбасаў ды іншых вырабаў з мясных субпрадуктаў.
Як мяркуюць на прадпрыемстве, акупіцца набытае абсталяванне праз чатыры гады.
Фота — sb.by