За абразу Балабы віцябляніна асудзілі на 1,5 года "хіміі"

За абразу Балабы віцябляніна асудзілі на 1,5 года "хіміі"

Віцябляніну Вадзіму Ермаловічу прысудзілі 1 год і 6 месяцаў "хіміі" за абразу кіраўніка мінскага АМАПа Дзмітрыя Балабы, паведамляе "Белсат".

Нагодай стаў каментар, пакінуты Вадзімам у Telegram.

Яго ўзялі пад варту 20 сакавіка 2021 года, але праз 72 гадзіны адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Потым у ягоным доме адбыўся ператрус. 14 красавіка Ермаловіч затрымалі за 7 км ад мяжы з Літвой у Шчучынскім раёне. 

Крымінальную справу на яго пачалі 13 красавіка — у ягоны дзень народзінаў віцябляніна. 

Пасля затрымання мужчыну трымалі ў СІЗА №2 Віцебска, дзе яго паставілі на прафілактычны ўлік як "схільнага да экстрэмізму".

Як піша праваабарончы сацт "Вясна", у залу суда Ермаловіча заводзілі ў так званай позе "белы лебедзь": тулава сагнута, рукі ў кайданках ззаду і ўверсе.

Пацярпелы Балаба на суд не з'явіўся, следчыя дзеянні з ім не вяліся. Ён заявіў на кампенсацыю маральнай шкоды — 1000 рублёў. Гэтыя грошы бацькі Ермаловіча выплацілі падчас суда. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі