За адну ноч у Нараўлянскім раёне зніклі 11 накрывак ад каналізацыйных люкаў
Выкрадальнікі змаглі выдраць і два чыгунныя карпусы / ілюстрацыйнае фота @uvdgomel
За адну ноч у вёсках Нараўлянскага раёна зніклі 11 накрывак і 2 чыгунныя карпусы каналізацыйных люкаў. Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў траўні. Увесь гэты час выкрадальнікаў шукалі. Нарэшце гомельская міліцыя змагла расказаць, што адбылося.
Накрыўкі ад люкаў крала каманда з чатырох чалавек: трое жыхароў Нароўлі і госць з Мінскай вобласці. "Кіраваў "аперацыяй" 63-гадовы пенсіянер, які толькі за апошнія два гады 31 раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. У палове выпадкаў — за дробны крадзеж", — расказалі ў міліцыі.
Скрадзеныя накрыўкі і карпусы выкрадальнікі здалі скупшчыкам металу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.