За апошні тыдзень Зяленскага як мінімум тройчы спрабавалі забіць — The Times

Уладзімір Зяленскі / Reuters
Уладзімір Зяленскі / Reuters

За апошні тыдзень прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага як мінімум тройчы спрабавалі забіць. Пра гэта піша The Times.

Паводле дадзеных брытанскага выдання, для ліквідацыі Зяленскага былі адпраўленыя дзве розныя групы — байцы прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера і чачэнскі спецназ.

Усе замахі былі сарваныя дзякуючы дзеянням супрацоўнікаў расійскага ФСБ, якія выступаюць супраць вайны ва Украіне, гаворыцца ў публікацыі. Крыніца выдання, блізкая да ПВК Вагнера, таксама паведаміла, што "вагнераўцы" пры спробе забіць Зяленскага панеслі страты. Яна назвала "неверагодным" узровень дасведчанасці службы бяспекі ўкраінскага прэзідэнта пра аперацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі