За "фінансаванне экстрэмізму" будуць судзіць галоўнага спецыяліста Нацбанка

Аляксандр Цярэшчанка

Аляксандр Цярэшчанка / БЕЛТА

У Мінскім гарсудзе адбудзецца працэс над галоўным спецыялістам Нацбанка Аляксандрам Цярэшчанкам, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Яму інкрымінуюць арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Разгляд прызначаны на 29 студзеня, яго будзе весці суддзя Сяргей Кацэр.

У адной з праграм Азаронка было паказанае відэа з Цярэшчанкам. Мужчына казаў, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і рабіў у Фэйсбуку рэпосты на тэму выбараў і COVID.

Праваабаронцы звяртаюць увагу, што ў праграме прапагандыста Цярэшчанку таксама называлі афіцэрам і "кіраўніком КДБ Барысаўскага раёна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі