За год знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі скараціўся амаль на чвэрць

Экспарт беларускіх тавараў прыкметна вырас у Расію / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Экспарт беларускіх тавараў прыкметна вырас у Расію / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

За год знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі скараціўся на 24,5% (у вартасным аб'ёме), гэта дадзеныя за красавік, паведамляюць у Еўразійскім банку развіцця.

За год экспарт знізіўся на 22,4%.  У краіны па-за СНД пастаўкі скараціліся на 37%, а ў краіны СНД, акрамя Расіі, — на 75,4%. Пастаўкі беларускіх тавараў у Расію выраслі.  Гэта "можа паказваць на частковую пераарыентацыю гандлёвых патокаў", адзначаюць у ЕАБР.

Знізіўся і аб'ём імпарту, за год — на 26,3%. Гэта адбылося на фоне паслаблення спажывецкага і інвестыцыйнага попыту ў Беларусі, кажуць у банку.

Праз чаканую прасадку імпарту і зніжэнне экспарту сальда знешняга гандлю ў цэлым па годзе прагназуецца прафіцытным — на ўзроўні 1-1,5 млрд даляраў. Нагадаем, летась прафіцыт склаў 3,8 млрд даляраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі