За карупцыю будуць судзіць начальніка цэха буйнога прадпрыемства ў Барысаве

На вытворчасці, ілюстрацыйнае фота

На вытворчасці, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Больш за 30 тысяч рублёў паспелі зарабіць на фіктыўных пастаўках сыравіны трое супрацоўнікаў градаўтваральнага прадпрыемства Барысава. А потым яны сталі фігурантамі крымінальнай справы аб карупцыі. Справу распачалі па артыкуле "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае групай асоб, у буйным памеры " (ч.3 арт. 210), расказалі ў Следчым камітэце.

У справе тры фігуранты: начальнік рамонтна-механічнага цэха і двое яго калег — 29-гадовы майстар і 53-гадовы інжынер па камплектацыі абсталявання. Начальнік цэха звярнуў увагу, што на вытворчасці з'явіўся лішак металу і прапанаваў пастаўшчыкам адгружаць металапрадукцыю ў меншых аб'ёмах. У дакументах пры гэтым паказваліся ранейшыя аб'ёмы. За частку неадгружанай прадукцыі пастаўшчыкі (прадстаўнікі прыватных фірмаў) перадавалі інжынеру прадпрыемства грошы — у памеры 60% ад сумы фіктыўна-пастаўленага металу. А на прадпрыемстве тым часам выкарыстоўвалі метал з лішкаў, якія ўтварыліся ад ранейшых паставак. Якая мера стрымання абраная ў дачыненні да фігурантаў, у СК не ўдакладнілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі