За лістапад атрымалі ў лютым: рабочым у Гарадку выдалі частку заробку

За лістапад атрымалі ў лютым: рабочым у Гарадку выдалі частку заробку

Рабочым буйнога будаўнічага прадпрыемства ПМК-51 у Гарадку Віцебскай вобласці 20 лютага заплацілі заробак за лістапад. Да канца лютага з супрацоўнікамі арганізацыі абяцаюць разлічыцца за снежань мінула года.

Зрухі ў выплаце заробку пачаліся пасля таго, як рабочыя паскардзіліся на сітуацыю журналістам. 21 лютага з рабочымі ПМК сустрэўся намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксандр Дубаў.

“Сустрэча з рабочымі прайшла нармальна, — распавядаюць Еўрарадыё ў адміністрацыі ПМК-51. — Галоўнае пытанне было па заробку. Заробак за лістапад ужо выплацілі. За снежань абяцаюць аддаць да канца лютага. Але справа тут не ў прыездзе намесніка [ген]пракурора. Так склаліся абставіны, што з’явіліся грошы. Людзі крыху акрыялі. Без грошай, вядома, складана”.

Колькі рабочым заплацілі за лістапад, на прадпрыемстве не сказалі. Як паведамляла Еўрарадыё, рабочыя ПМК сядзелі без грошай з канца мінулага года. ПМК-51 — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў раёна. За апошні год з арганізацыі звольнілася больш за 200 чалавек.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі