За нядопуск Беларусі і Расіі да Алімпіяды ў Парыжы выступаюць ужо 35 краін

Прадстаўнікоў Беларусі і Расіі найхутчэй на Алімпіядзе 2024 года не будзе / Reuters
Прадстаўнікоў Беларусі і Расіі найхутчэй на Алімпіядзе 2024 года не будзе / Reuters

За нядопуск Беларусі і Расіі да Алімпіяды 2024 года ў Парыжы выступаюць ужо 35 краін. Сярод іх — Вялікабрытанія, ЗША, Францыя, Германія, Японія. Мяркуецца, што для прасоўвання рашэння па РБ і РФ не запатрабуецца байкот спаборніцтваў, паведамляе Reuters.

На анлайн-сустрэчы спартыўных прадстаўнікоў больш чым 30 краін польскі міністр спорту прапанаваў стварыць для беларусаў і расіянаў, праціўнікаў рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна, зборную бежанцаў.

Святлана Ціханоўская падтрымала пазіцыю BSSF і заявіла, што спартсмены, якія падтрымліваюць рэпрэсіі, фальсіфікацыі і вайну ва Украіне, не павінны выступаць на Алімпійскіх гульнях "ні пад якім сцягам — ні пад дзяржаўным, ні пад расійскім, ні пад нейтральным".

Міжнародны алімпійскі камітэт заяўляў, што працягваць поўнае адхіленне беларусаў і расіян ад міжнародных спаборніцтваў не дазваляе пазіцыя ААН наконт "дыскрымінацыі па нацыянальнай прыкмеце", а таксама "прынцыпы алімпійскага руху". Пачалося абмеркаванне варыянта з допускам беларусаў і расіян да спаборніцтваў у Азіі, каб яны там прайшлі адбор на Алімпіяду. Некаторыя краіны, а найперш Украіна, рэзка выступілі супраць, прыгразілі байкотам Алімпійскіх Гульняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі