За падпіску на экстрэмісцкія Telegram-каналы будзе пагражаць "крыміналка"
Правапарушальнікам пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі
ГУБАЗ пачынае працу па прызнанні незарэгістраваных груп грамадзян, якія вядуць экстрэмісцкую дзейнасць, у тым ліку ў месенджарах і сацыяльных сетках, экстрэмісцкімі фарміраваннямі, паведамляюць праваахоўнікі ў сераду.
Прававой асновай для гэтага паслужыла новае рашэнне ўрада. Саўмін прыняў 12 кастрычніка пастанову № 575 "Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму". Гэты дакумент рэгламентуе парадак прымянення закона "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму".
Падпісанты экстрэмісцкіх Telegram-каналаў і чатаў цяпер будуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасці па арт. 361-1 КК "Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім", тлумачыць ГУБАЗ.
Правапарушальнікам пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.