За спыненне гвалту і новыя выбары выступілі 4 партыі, якія лічацца праўладнымі
Лідары дзесяці беларускіх партыяў падпісалі рэзалюцыю, у якой патрабуюць спыніць гвалт, расследаваць забойствы і катаванні, а таксама на працягу паўгода правесці новыя выбары прэзідэнта.
Гэтыя дзесяць партыяй утварылі пастаянную раду. Агулам у Беларусі зарэгістравана 15 палітычных партыяў.
Агульную заяву падпісалі лідары апазіцыйных партыяў АГП, ПБНФ, БСДГ, БСДП(Г), "Зялёныя" і "Справядлівы свет". Яшчэ чатыры падпісанты — лідары партыяй з рэпутацыяй праўладных — Сацыяльна-спартовай, Рэспубліканскай, Партыі працы і справядлівасці, а таксама Партыі народнай згоды.
Так выглядае дакумент, які падпісалі лідары 10 партыяў / svaboda.org
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.