За студзень у Польшчы ў гродзенцаў канфіскавалі шэсць аўтамабіляў

На двух памежных пераходах у Падляскім ваяводстве польскія мытнікі за студзень 2015 года канфіскавалі ў гродзенцаў шэсць аўтамабіляў. Прычынай сталі выяўленыя кантрабандныя цыгарэты, піша "Вечерний Гродно".

Дарэчы, адзін з парушальнікаў паставіў своеасаблівы рэкорд: у яго канфіскавалі машыну другі раз за трымесяцы. Першы раз яго аўто забралі ў лістападзе, а ўжо ў студзені ён зноў павёз цыгарэты ў тайніку.

Фота — lock-s.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі