За тры месяцы насельніцтва Беларусі зменшылася на 6 тысяч чалавек

За тры месяцы насельніцтва Беларусі зменшылася на 6 тысяч чалавек

За тры першыя месяцы 2017 года насельніцтва Беларусі зменшылася на 6 тысяч чалавек. У краіне на 1 красавіка налічвалася 9 млн 498 тысяч 600 тысяч жыхароў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Столькі іх беларусаў было ў пачатку мінулага года. За 2016-ы жыхароў нашай краіны стала больш на 7 тысяч чалавек. На 1 студзеня 2017 года ў Беларусі жылі 9 мільёнаў 504 тысячы 700 чалавек. Аднак тэндэнцыя да павелічэння насельніцтва сёлета спынілася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі