За ўдзел у пратэстах салдата асудзілі на тры месяцы гаўптвахты

За ўдзел у пратэстах салдата асудзілі на тры месяцы гаўптвахты

Салдата тэрміновай службы асудзілі на тры месяцы гаўптвахты за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020-га, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Яго абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

"Як устаноўлена падчас судовага разбору, Б. з 10 па 11 жніўня 2020 года на пр. Пераможцаў у Мінску ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, выходзіў на праезную частку дарогі. На законныя патрабаванні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў спыніць супрацьпраўныя дзеянні Б. не рэагаваў", — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

Дарэчы, адным з доказаў сталі фатаграфіі, якія хлопец размясціў на сваёй старонцы ў сацсетцы.

Дарэчы, гэта не першы прысуд, які выносяць вайскоўцам тэрміновай службы за ўдзел у акцыях пратэсту. У красавіку 2021-га ў Брэсце былі асуджаныя шэсць чалавек — за надпісы на помніку Леніну ў пасёлку Дамачава ("3%", "Жыве Беларусь!", "Сыходзь"). Салдат Яраслаў Бурак тады атрымаў таксама тры месяцы арышту на гаўптвахце, гэты тэрмін не залічваўся яму ў тэрмін службы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі