За ўдзел у пратэстах затрымалі намесніцу выканаўчага дырэктара "ЮрСпектра"

Затрыманні на "Жаночым маршы" ў Мінску ў верасні 2020-га

Затрыманні на "Жаночым маршы" ў Мінску ў верасні 2020-га / Еўрарадыё

Сілавікі затрымалі намесніцу выканаўчага дырэктара "ЮрСпектра". На відэа сілавікоў жанчыну прымусілі назваць свой сярэдні заробак і прызнацца ва ўдзеле ў "як мінімум двух" вулічных акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Таксама яна сказала, што выходзіла на жаночыя маршы.

"У цяперашні момант за даныя дзеянні мяне затрымалі супрацоўнікі міліцыі", — кажа жанчына. Дзе яна цяпер знаходзіцца, невядома.

"ЮрСпектр" — мінская кампанія, якая прадастаўляе прававую інфармацыю. 

За ўдзел у пратэстах затрымалі намесніцу выканаўчага дырэктара "ЮрСпектра"
Затрыманая / Кадр з відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі