За валютную стабільнасць адкажуць Мясніковіч і Ермакова?
Аляксандр Лукашэнка папярэджвае ўрад і банкаўскі сектар пра адказнасць за стабільнасць на валютным рынку.
Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе 29 лістапада, перадае БЕЛТА: "Сёння я адкрыта скажу, пра што папярэджваў старшыню кіравання Нацбанка і прэм'ер-міністра. За стабільнасць на валютным рынку адкажуць яны абодва і банкіры, якіх яны вызначылі (гэта дзясятак ці паўтара). А то ў нас банкі самі па сабе развіваюцца, ці бачыце, жывуць у рынкавай эканоміцы, а народ і дзяржава само па сабе. Як быццам банкі грошы не зарабляюць ад эканомікі Беларусі".
"Яшчэ раз папярэджваю: зона адказнасці кожнаму вызначаная галосна ці негалосна. Думаю, банкіры мяне пачулі. І мне ўсё роўна, якія яны і з якім капіталам: заходнім, расійскім ці беларускім. Вы прыйшлі сюды працаваць, вы абяцалі гэту стабільнасць, — працуйце разам з урадам", — дадаў Лукашэнка.
Пра рэакцыю прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча і старшыні праўлення Нацбанка Надзеі Ермаковай не паведамляецца.
Фота Міхаіла Мясніковіча і Надзеі Ермаковай — telegraf.by