За яйка, кінутае ў машыну ДАІ, ветэрынара асудзілі на два гады "хатняй хіміі"

За яйка, кінутае ў машыну ДАІ, ветэрынара асудзілі на два гады "хатняй хіміі"

Суд Першамайскага раёна Мінска асудзіў мінскага ветэрынара Рыгора Чагадаева. Яго прызналі вінаватым паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса (пагроза гвалту супраць міліцыі): мужчына кінуў яйка на капот машыны ДАІ, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Пацярпелымі па справе праходзілі пяць супрацоўнікаў ДАІ: Аляксандр Герасімёнак, Андрэй Якубовіч, Сяргей Батуркевіч, Уладзіслаў Дземянец, Віталь Паслед

Здарэнне адбылося ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года. Чагадаеў ехаў на машыне і кінуў у аўтамабіль ДАІ яйка, бо быў абураны падзеямі ў горадзе. Пасля гэтага мужчына ў аранжавай робе кінуў у яго аўтамабіль аранжавы конус, а міліцыянт у бронекамізэльцы стукнуў дубінкай па машыне. Патрабаванняў спыніцца не было, таму кіроўца паехаў далей. Чагадаеў спыніў аўтамабіль толькі на кальцавой, пачуўшы стрэлы.

Некаторыя міліцыянты на судзе патрабавалі кампенсаваць маральную шкоду: маўляў, паспелі напалохацца, пакуль не пабачылі, што за прадмет ляціць у іх бок. 

Суддзя Анастасія Кулік прысудзіла Чагадаеву два гады "хатняй хіміі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі