За "заклікі да санкцыяў" баранавіцкаму іпэшніку пагражае да 12 гадоў
Сяргей Буната
Іпэшнік з Баранавічаў Сяргей Буната знаходзіцца пад вартай, яму інкрымінуюць "заклікі да санкцый", піша "Наша Ніва". За гэта пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
47-гадовага Сяргея Бунату затрымалі 31 жніўня 20203 года. Спачатку яму прусдзілі 15 сутак за рэпост у "Аднакласніках" ажно з 2017 года. Гэта публікацыя "Белсата" з групы STOP LUKA пра Дзень Волі-2017.
Пасля гэтага арышту на Бунату пачалі крымінальную справу — за "заклікі да санкцый". Як адзначаюць журналісты, пад такім абвінавачаннем можа хавацца што заўгодна — ад каментара ў сацсетках да паведамлення дэмакратычным сілам пра тое, што нехта абыходзіць санкцыі.
Дома Сяргея чакаюць непаўналетняя дачка і жонка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.