За жнівень золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 3%
Па стане на 1 верасня 2019 года міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі склалі 8 мільярдаў 891 мільён долараў ЗША (у эквіваленце), паведамляе прэс-служба Нацбанка.
За жнівень золатавалютныя рэзервы павялічыліся на 263,1 мільёна долараў (на 3%). Нагадаем, што ў ліпені прырост ЗВР склаў 337,2 мільёна долараў (4,1%).
Пры гэтым у жніўня ўрад і Нацбанк выплацілі пазыкі ў замежнай валюце на суму каля 550 мільёнаў долараў.
Крыніцамі павелічэння ЗВР называюцца купля Нацбанкам валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, продаж аблігацый у замежнай валюце, павелічэнне кошту манетарнага золата і паступленне валюты ад экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.