Зацверджаны новы лагатып Беларускай федэрацыі біятлона (фота)
Зацверджаны новы лагатып Беларускай федэрацыі біятлона. Яго аўтар — мастак і дызайнер Віталь Арцюх. Лагатып уяўляе сабой элемент беларускага арнамента — крыж-васьмірог (“беларуская зорка”), у цэнтры якога знаходзяцца прыцэл і мішэнь. Сам крыж нагадвае сняжынку, адзначае прэс-служба БФБ.
Фота: biathlon.by