Загінуў саліст гурта Napoli Ілля Краўчук

На 25-м годзе жыцця памёр саліст гурта Napoli Ілля Краўчук. У ноч з 22 на 23 сакавіка з музыкам здарыўся няшчасны выпадак падчас адпачынку ў адной з кавярняў Дзяржынска, кажа дырэктар калектыву Аляксандр Слуцкі:


"Гэта быў няшчасны выпадак: яго піхнулі, ён упаў, ударыўся галавой і патыліцай і атрымаў траўму, несумяшчальную з жыццём".


Па словах Аляксандра, чалавека, які піхнуў Іллю, затрымалі на месцы.


Гурт Napoli — адзін з фіналістаў адбору на "Еўрабачанне-2014". СМІ назвалі каманду "успышкай беларускай эстрады”. У дадзены момант гурт рыхтуе паўнавартасны альбом.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі