Захараў не згуляе на чэмпіянаце свету ў Нямеччыне

Нападаючы мінскага "Юнацтва" Канстанцін Захараў не згуляе на чэмпіянаце свету па хакею ў Нямеччыне з-за траўмы локця. Яе ён атрымаў 6 траўня ў таварыскім матчы беларускай зборнай з чэхамі. Нападаючы ўжо вярнуўся ў Мінск для абследавання, паведамляе БЕЛТА. Тым часам, форвард беларускай зборнай Аляксей Калюжны, які таксама атрымаў траўму ў матчы з камандай Чэхіі, пакуль разам з камандай рыхтуецца да матчу з казахамі, які пройдзе ў нядзелю. Ягонае пашкоджанне аказалася не вельмі сур'ёзным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі