Заіка: Лукашэнка абыходзіцца беларусам у 4,5 мільярда долараў
Эканаміст Леанід Заіка кажа, што эканамічная вайна паміж Беларуссю і Расіяй ужо ідзе, Сяргей Чалы мяркуе, што калі Лукашэнка ўвяжацца ў гэтую вайну, то пакажа сваю слабасць, а былы расійскі міністр Яўген Ясін упэўнены, што Крэмль не спыніцца, пакуль Беларусь не прызнае Абхазію і Паўднёвую Асецію. З’яўленне ў эфіры НТВ “Хроснага бацькі-3” і адсутнасць відавочных памкненняў з боку як Расіі, гэтак і Беларусі спыніць інфармацыйную вайну нарадзіла перасцярогі, што яна можа перарасці ў вайну эканамічную. Еўрарадыё даведалася ў адмыслоўцаў, чым гэта можа пагражаць эканоміцы нашых краін.
На думку эканаміста Леаніда Заікі, эканамічная вайна паміж нашымі краінамі ўжо ідзе. Дакладней, Крэмль пачаў эканамічную вайну асабіста супраць Аляксандра Лукашэнкі.
Леанід Заіка: “Крэмль паабяцаў новыя тарыфы на газ, Крэмль прыбраў танную нафту. І, паводле маіх разлікаў, гэта абыходзіцца прыблізна ў 4,5 мільярда долараў. Гэта я называю падаткам на Аляксандра Рыгоравіча. Беларускі электарат напярэдадні выбараў мог бы ведаць, што менавіта Аляксандр Рыгоравіч абыходзіцца нам у 4,5 мільярда долараў. Гэта вельмі дарагі прэзідэнт”.
Калі ж у адказ на інфармацыйныя закіды з Расіі Беларусь вырашыць эканамічна пакараць суседа і, да прыкладу, перакрыць транзіт у Калінінград, то, лічыць Заіка, гэта будзе самазабойствам. Прынамсі, менавіта на гэта Крэмль і разлічвае, адзначае эканаміст.
Леанід Заіка: “У Крамлі сядзяць дастаткова разумныя і цынічныя людзі. І яны выдатна разумеюць, што паранены беларускі прэзідэнт, які абараняецца, будзе ажыццяўляць дзеянні, якія прывядуць да пагаршэння становішча ўсяго насельніцтва краіны. І на гэта робіцца стаўка. А таксама на пагаршэнне становішча шмат якіх груповак вакол Лукашэнкі. Таму як толькі адзінакамандуючы беларускай эканомікі пачне перашкаджаць транзіту тавараў, пастаўкам электраэнергіі ў Калінінград і гэтак далей, ён атрымае па поўнай праграме абсалютна свядомыя дзеянні з боку расійскай палітычнай эліты”.
Напрыклад, кажа Заіка, могуць перакрыць пастаўкі нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. І прыгадаў гісторыю з журналістам Паўлам Шараметам, якога выпусцілі з турмы менавіта пасля такой рэакцыі Крамля на затрыманне карэспандэнта канала АРТ. А ёсць яшчэ так званы малочны кранік. І да гэтых мер могуць перайсці. Бо, лічыць эканаміст, Пуцін паставіў задачу перад спецслужбамі “зняць” Лукашэнку, і яны выконваюць загад.
Тое, што эканамічная вайна ідзе ўжо больш за год, пагадзіўся і эканаміст Сяргей Чалы. Ён прыгадаў і выказванні Кудрына, і “малочныя войны”, і перагаворы па нафце, і міні-газавую вайну. Інфармацыйная вайна, лічыць ён, з'яўляецца лагічным працягам усіх тых дзеянняў. І зараз, кажа, Крэмль разлічвае на тое, што Беларусь уцягнецца ў гэтую эканамічную вайну.
Сяргей Чалы: “На гэта вельмі моцна разлічвае расійскі бок — ён спадзяецца справакаваць Беларусь на матэрыяльныя дзеянні. Пакуль ідзе абмен віртуальнымі ўколамі, якія асабліва нікога не закранаюць. Больш важна, хто першы міргне ў гэтай вайне, хто ад уколаў словамі пяройдзе да нечага больш сур’ёзнага. І пакажа гэтым сваю слабасць, што яго гэта сапраўды закранула. Расія на гэта разлічвае, і я думаю, што правільна нашыя робяць, асабліва на гэта не рэагуючы”.
Чалы таксама мяркуе, што за ўсімі апошнімі падзеямі стаіць палітыка і жаданне Крамля паўплываць на сітуацыю ў Беларусі напярэдадні выбараў. Але, кажа, гэта ніяк не атрымліваецца.
Былы міністр эканомікі Расіі, навуковы кіраўнік Вышэйшай школы эканомікі Яўген Ясін лічыць, што вайна ідзе не паміж Расіяй і Беларуссю, а выключна паміж Пуціным і Лукашэнкам. І карыстаюцца яны ў ёй аргументамі, недазволенымі ў міжнароднай практыцы. Але калі беларускі лідэр не вытрывае і пачне прымяняць супраць Расіі эканамічныя санкцыі, горш ад гэта будзе толькі Беларусі і яму асабіста.
Яўген Ясін: “Гэта прывядзе да захадаў у адказ: колькасць фільмаў павялічыцца, а магчымасці па прысваенні рэнты ад транзіту расійскіх тавараў — зменшыцца. І гэта закручванне гаек будзе адбывацца не на карысць адзін аднаму”.
Вось толькі расійскі бок, кажа Ясін, не спыніцца да таго часу, пакуль Лукашэнка не дасць загад прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
Яўген Ясін: “Ён не хоча перад усім светам прызнаваць Абхазію і Паўднёвую Асецію незалежнымі дзяржавамі. Не хочацца! І я на яго месцы таксама не хацеў бы гэтага. Але калі ты столькі часу гандляваў такім таварам, як расійска-беларускае сяброўства, то давай — рабі выбар. Шмат хто ў Крамлі настроены па гэтым пытанні рашуча”.
Былы міністр спадзяецца, што ў Пуціна і Лукашэнкі хопіць розуму, каб спыніць абвастрэнне сітуацыі. Але ўпэўненасці ў гэтым асабліва няма, бо ад нашых кіраўнікоў можна чакаць чаго заўгодна.