Залева ў Брэсце падтапіла краму "Еўраопт" (відэа)
Крама "Еўраопт" на Варшаўскай шашы ў Брэсце 18 ліпеня стала ахвярай моцнай залевы. Ліўневая сістэма не справілася з напорам вады, і тая пайшла ў краму, паведамляе brestcity.com.
Як можна пабачыць на відэароліках, знятых відавочцамі, вада проста заліла падлогу гандлёвай залы.