Замежныя зоркі падтрымалі ўкраінцаў

Брытанскія рокеры Kasabian падтрымалі ўкраінцаў праз свой Твітар.


"Шлём сваю любоў нашым украінскім братам і сёстрам, перад якімі мы мелі гонар выступаць у ліпені 2012 года ў Кіеве. Мы ўсім сэрцам з вамі", — піша гітарыст і аўтар песень гурта Серджыа Піцорна.


Раней сваю падтрымку Майдану выказаў фронтмэн IAMX Крыс Корнэр, які звярнуўся да ўдзельнікаў пратэстаў па-украінску: "Україна — мої думки з вами".


Палічыў патрэбным выказацца і Мобі. Таксама праз Твітар музыка напісаў: "Жахліва, што Януковіч бярэ горшы прыклад з Асада і Сталіна. Забіваць мірных пратэстуючых? Пры дапамозе снайпераў?"


Папулярны галандскі дыджэй Армін ван Бюрэн, які 21 лютага выступіў у "Мінск-Арэне", таксама не застаўся абыякавым да падзей ва Украіне. "Цяпер мае думкі і малітвы — з людзьмі Украіны. Мне цяжка глядзець на тое, што адбываецца, у навінах. Калі ласка, беражыце сябе", — звярнуўся музыка.


Лідар 30 Seconds To Mars Джарэд Лета ў сваім блогу апублівкаваў фотакалаж падзей Майдана да і пасля трагічных падзей.

Паводле music.com.ua

Фота: operkor.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі