Запланаваны на сёння саміт Еўрасаюза па Грэцыі адменены (відэа)

Запланаваны на 12 ліпеня саміт Еўрасаюза па Грэцыі адменены. Пра гэта паведаміў старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск. Нагадаем, на саміце лідары 28 краін-чальцоў ЕС павінны былі зацвердзіць канчатковае рашэнне сітуацыі з доўгам Грэцыі.

Як інфармуе ВВС, Туск адзначыў, што ў нядзелю адбудзецца сустрэча лідараў 19 краін еўразоны. Гаворка пойдзе пра сітуацыю з Грэцыяй. А да таго міністры фінансаў згаданых краін мусяць вырашыць, ці будзе дадзены старт новай праграме фінансавай дапамогі Грэцыі ці пачнецца працэс выхаду яе з еўразоны (паводле адной з прапановаў, на 5 гадоў). Супраць апошняга варыянту выступаюць Нямеччына і Францыя.

Як вядома, у ноч на суботу парламент Грэцыі зацвердзіў план эканамічных рэформаў, прапанаваны прэм'ер-міністрам Алексісам Цыпрасам. У ім ёсць некалькі пунктаў, супраць якіх грэкі галасавалі на нядаўнім рэферэндуме. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Цыпрас пагадзіўся на некаторыя патрабаванні міжнародных крэдытораў (Еўракамісіі, МВФ і Еўрапейскага цэнтрабанка) — на павышэнне падаткаў і рэфармаванне пенсійнай сістэмы. Гэтыя крокі могуць дапамагчы Афінам выконваць свае фінансавыя абавязацельствы.


Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі