Запуск беларускага спадарожніка запланаваны на снежань гэтага года

На дадзены момант на базе Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Акадэміі навук ствараецца цэнтр кіравання палётамі для новага беларускага касмічнага апарата.
Як паведаміў старшыня Прэзідыума Акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч, падрыхтавана памяшканне для новай структуры. У бліжэйшыя месяцы сюды пачне паступаць неабходнае абсталяванне. У той жа час у Расіі будзе размяшчацца рэзервовы, які можна выкарыстоўваць у экстраных сітуацыях.

Новы беларускі спадарожнік будзе выведзены на арбіту прыкладна за 3 хвіліны і забяспечыць поўнае пакрыццё тэрыторыі Беларусі касмічнай здымкай.

Атрыманую інфармацыю плануецца выкарыстоўваць для экалагічнага маніторынгу, кантролю за землекарыстаннем, назіранняў і прадухілення надзвычайных сітуацый, абнаўлення тапаграфічных карт і іншых мэт.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі