Зарэгістравана ініцыятыўная група Валерыя Цапкалы
Зарэгістравана ініцыятыўная група па вылучэнні на пасаду прэзідэнта Беларусі былога кіраўніка беларускага Парка высокіх тэхналогій, індывідуальнага прадпрымальніка Валерыя Цапкалы. Такое рашэнне 20 траўня прыняў ЦВК. У складзе групы Цапкалы 884 чалавекі, 10 чалавек "адсеялі". Яна атрымала нумар 7.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.