Зарэмбюка ізноў выклікаюць у пракуратуру (фота)

Сябру Рады руху "За Свабоду!" Алесю Зарэмбюку прыйшла позва ў пракуратуру Мастоўскага раёна. З'явіцца там ён мусіць 3 траўня. У якасці каго і навошта актывіст запрашаецца ў пракуратуру, у позве не пазначана (гл. фота).

Нагадаем, што падчас выбараў у мясцовыя саветы супраць Алеся Зарэмбюка КДБ распачаў крымінальную справу па артыкуле “махлярства”.

30 красавіка Рада руху "За Свабоду!" запатрабавала спыніць палітычна матываваны пераслед Алеся Зарэмбюка і іншых актывістаў руху з Гродзеншчыны.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі