Заробкі бюджэтнікаў сёлета расці не будуць

Скарэктаваны бюджэт не прадугледжвае ў гэтым годзе павышэння зарплаты для работнікаў бюджэтнай сферы.
Пра гэта паведаміў намеснік міністра фінансаў Іван Шунько. Паводле яго слоў, магчымасці павышэння зарплаты залежаць ад даходаў бюджэту.

Але цяпер, у сувязі з крызісам, для павышэння заробкаў "узніклі цяжкасці". Калі з'явіцца магчымасць, будзе прынята спецыяльнае рашэнне, сказаў намеснік міністра.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі