Зарплата дырэктара "Гомсельмаша" ў 7 разоў вышэйшая за сярэднюю па заводзе

На прадпрыемстве "Гомсельмаш"

На прадпрыемстве "Гомсельмаш" / facebook.com/gomselmash

Памер налічанага сярэднямесячнага заробку гендырэктара ААТ "Гомсельмаш" Аляксандра Новікава ў канцы 2023-га года складаў 14 тысяч 762 рублёў (4 683 $). Пры гэтым сярэднямесячны заробак на прадпрыемстве быў меншы амаль у 7 разоў — 2 139 рублёў (678 $). На гэта звярнуў увагу рэсурс "Флагшток". Ён прааналізаваў звесткі пра заробкі дырэктараў беларускіх дзяржпрадпрыемстваў і арганізацый, якія апублікаваў BelPol.

Яшчэ большая разбежка ў заробках выявілася на Жлобінскім БМЗ. Кіраўніку прадпрыемства Дзмітрыю Корчыку налічылі 18 тысяч 701 рубель (5 933 $). Пры гэтым сярэдні заробак па заводзе быў 2 388 рублёў (757$). У Корчыка аказаўся самы высокі заробак не толькі сярод кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў вобласці, але ўсёй краіны. Самы нізкі ў краіне каэфіцыент суадносін зарплаты кіраўніка дзяржпрадпрыемства да сярэдняй зарплаты па заводзе аказаўся на Гомельскім ААТ "Прамлінкс". Дырэктару налічылі ў канцы мінулага года 2 208 рублёў (700 $). Пры гэтым сярэдні заробак на прадпрыемстве выглядае не нашмат меншым — 1 477 руб. (468$). На "Прамлінкс" займаюцца металаапрацоўкай.

Адзначым, што зарплата "дырэктарскага корпуса" прадпрыемстваў і арганізацый, падведамных Міністэрству прамысловасці Беларусі, фарміруецца з тарыфнага акладу, надбаўкі за заключэнне кантракта — 50% ад акладу, надбаўкі за "складанасць працы" — 150% ад акладу, прэміі — 300% ад акладу, гадавых бонусаў (да 12 акладаў) і іншых стымуляцыйных выплат. У выніку сярэднямесячны заробак дырэктараў, як правіла, складае ад 6 да 18 тысяч рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі